"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак

"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак

10 верасня ў Народным музеі архітэктуры і побыту ладзіцца сёмы фолк-фестываль "Камяніца". Падаецца, што арганізатары доўгімі зімовымі вечарамі сапраўды працавалі над хібамі: сёлета і прыдрацца няма да чаго. Прынамсі, вонкава ўсё выглядае ці не ідэальна.

"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак

На ўваходзе ў музей у царкоўцы — мужчынскія народныя песні ад гурта "Рада". 

"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак

Далей — узноўлены абрад старадаўняга беларускага вяселля ў "Беларускай карчме", запісаны Сяргеем Панізнікам у 1968 і 1969 гадах. Запраўляюць ім Сяржук Долгушаў з гурта "Вурай" і Васіль Грынь, а таксама Студэнтскае этнаграфічнае таварыства.

 Вакол — безліч цікаўных гледачоў у традыцыйных строях ці проста прыгожа ўбраных. 


""Камяніца" — гэта магчымасць паслухаць музыку, паспяваць самому, паўдзельнічаць у гэтым свяце, бо кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак, — кажуць сяброўкі Алена і Юля. — Як мы, прыйшоўшы ў строях, таксама падтрымліваем атмасферу свята. А ўвогуле, гэта такі беларускі Вудсток. Мы з Малінаўкі ехалі ў аўтобусе: адразу бачна, што сюды едуць свае людзі. А яшчэ такі глыток свабоды. Калі ўжо скончылася лета, пачалася восень, але настрой яшчэ вельмі файны і святочны".

 

"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак
Алена і Юля

Кірмаш на "Камяніцы",здаецца, расце з кожным годам: цяпер апроч пацерак, паясоў, вышыванак тут можна набыць і музычныя інструменты. 

 

Сцэны як заўжды дзве. Па ўсёй тэрыторыі фэсту расклеены расклад, каб наведнікі маглі планаваць свой час: пайсці кідацца сенам, паслухаць дзяцей з "Бараўлянскай крынічкі" на малой сцэне, наведаць выставу Ганны Сілівончык, сплесці з лазы які кошык ці паесці.

 

З гэтым сёлета таксама няма праблем. Зона фуд-корта вялікая, ежа — ад марозіва да пярлоўкі з мясам і бліноў. З напояў у свабодным доступе кава і гарбата, у "Карчме" можна пакаштаваць фірмовыя "камяніцаўскія" медавуху, хранавуху і журавінаўку, а яшчэ піва і найсмачнейшы квас. Але галоўнае — тут няма кіламетровых чэргаў у прыбіральні, што назіралася на большасці летніх оўпэн-эйраў.

"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак

Людзей у пагонах амаль не бачна. Ды і лайн-ап таксама радуе: сёлета тут "Троіца" разам з расійскай этна-зоркай Інай Жаланнай, піцерскімі шаманамі "Оле-Лукое", украінскай бадзёрай "Тарутай", рамантычнымі Re1ikt і Палінай Рэспублікай. Але адным з самых кранальных момантаў становіцца харавое выкананне "Купалінкі" ад "Спеўнага сходу".

"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак
Этна-тры "Троіца"
"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак
Taruta
"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак
Іна Жаланная
"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак
Re1ikt
"Камяніца": кожны тут не проста глядач, а робіць у фэст свой унёсак
Оле-Лукойе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі