"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)

"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)

16 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў дзявяты па ліку фолк-фестываль "Камяніца". Яго хэдлайнерамі мусілі стаць расіяне Teodor Bastard, украінцы Onuka i наша Shuma, аднак Руся з камандай так на сцэну і не выйшлі — праз тэхнічныя хібы сэты музыкаў пачыналіся пазней, чым было заяўлена. У выніку Shuma проста не паспела выступіць — фестываль скончыўся.

Арганізатары фэста выбачыліся перад публікай, спаслаўшыся на тэхнічныя недапрацоўкі.

Па чутках, ва ўсім вінаватыя пракатчыкі гуку, з-за якіх музычная частка пачалася са спазненнем. Да таго ж у пятніцу вечарам моцны вецер знёс дах вялікай сцэны "Камяніцы". Усю ноч і раніцу тэхнікі займаліся ўзнаўленнем сцэны. Адпаведна, саўндчэкі амаль усіх музыкаў былі адмененыя. Адстроіцца мела магчымасць толькі Onuka. Аднак гэта не дапамагло: сёлета маральна і фізічна фэст апынуўся не гатовым да складаных перастановак сцэны і адстроек гуку. Сэты хэдлайнераў хоць і пачыналіся пазней, былі паўнавартаснымі. І перарваць іх ні ў каго не паднялася рука. Shuma ж засталася ні з чым, што не магло не абурыць публіку:

"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)

Увогуле цяпершані фестываль "Камяніца" падаўся больш спакойным за мінулыя. І недзе нават млявым. Ці то з-за надвор'я, ці то таму, што мы ўсе да яго прывыклі і ведаем, чаго ад яго чакаць. Карагодаў ніхто не вадзіў. І асноўны наплыў публікі прыпаў акурат на выступ хэдлайнераў.

"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)

У царкоўцы слухалі аўтэнтычныя спевы. Пры чым вельмі якасныя і яркія ад сапраўдных носьбітаў фальклору. Гэта ўсё адбывалася ў межах канцэрта "Аўтэнтычныя спевы Палесся", які ладзіў Сяржук Доўгушаў з гурта Vuraj. Публіка мела магчымасць паслухаць дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі з вёскі Вулька пад Драгічынам і трыа “Чабатухі” са Сташанаў на Піншчыне. 

"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
"Чабатухі"

На шляху да вялікай сцэны размяшчаўся горад майстроў. Побач з цікавымі рэчамі можна было ўбачыць і "дажынкаўскі" асартымент.

"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)

Пакуль на вялікай сцэне ішла падрыхтоўка выступу чарговых выступоўцаў, на малой сцэне выступалі каманды, якія займаюцца рэканструкцыяй нашай песеннай спадчыны. Аднак канцэрт на малой сцэне не дапамагаў вырашыць сітуацыю на вялікай: паўзы паміж выступамі музыкаў раслі, як на дражджах, што немагло не раздражняць публіку.

"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
Руся — вядучая малой сцэны фэста і гурт "Мярэжа"

Вышэй на ўзгорку стаяў скаладром і "скакалкі", ганчарнае кола, прадаваліся збанкі і лялькі. Тут жа размешчаны некалькі выставаў мастакоў.

"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)

У фуд-зоне — танная ежа: усяго ад 1,5 да 5,5 рублёў. Паміж галоўнай сцэнай і царквой можна набыць і піва. Беларуская карчма з абяцанымі наліўкамі закрыта на спецабслугоўванне. Аднак бліжэй да вечара, калі пабольшала людзей, пачалі ўтварацца чэргі ў прыбіральні і за ежай. У выніку ежу з'елі, гарачыя напоі выпілі вельмі хутка.

"Камяніца", натуральна, адзін з любімых фэстаў мінчукоў. Ён папулярызуе нацыянальную ідэю, у свой час звяртае ўвагу публікі на традыцыйныя строі, прывозіць у Мінск зорак усходнееўрапейскай этна-музыкі. Але фэсту не адзін і не два, а дзевяць гадоў. І рабіць шкалярскія памылкі, якія часта паўтараюцца, — зусім не на карысць яго іміджу. 

"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
Мужчынскае трыа "Рада"

Танцы пад "Нагуаль"
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
Ахоўнікі фестывалю
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
Гульня ў лапту
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
Украінскі гурт The Doox
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)
Супрацоўніца музею ў ляхавіцкім строі
"Камяніца" без шуму і “Шумы” (фотарэпартаж)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі