Хілары Клінтан не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

Хілары Клінтан не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

Хілары Клінтан заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. "Я не буду балатавацца, — гаворыць былая дзяржсакратар ЗША ў інтэрв'ю тэлеканалу News 12. — Але я збіраюся працаваць, гаварыць і адстойваць тое, у што я веру".

Клінтан паабяцала, што прыме актыўны ўдзел у кампаніі па вылучэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі.

Хілары Клінтан 71 год. У 1993-2001 гадах яна была першай ледзі ЗША. У далейшым — сенатар, дзяржсакратар. У 2016 годзе была кандыдатам Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайграла Дональду Трампу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі