Хілары Клінтан атрымала беларускую ўзнагароду
Святлана Ціханоўская і Хілары Клінтан
Амерыканскі палітык Хілары Клінтан атрымала беларускую ўзнагароду. Гэта Крыж добрасуседства — "за салідарнасць і падтрымку дэмакратычнай Беларусі". Ён заснаваны Аб'яднаным пераходным кабінетам Беларусі, а ўручыла ўзнагароду яго кіраўніца Святлана Ціханоўская, паведамляе "Парламенцкі канал".
Напярэдадні Ціханоўская прыняла ўдзел у штогадовай сустрэчы Clinton Global Initiative на палях Генасамблеі ААН. Разам з Хілары Клінтан і Юліяй Навальнай яна паразмаўляла пра важнасць выкарыстання ўсіх дэмакратычных інструментаў для падтрымкі тых, хто змагаецца з дыктатурай.
It’s a luxury not to know who your next president will be. In a dictatorship, we always know who will claim to be the winner.
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) September 25, 2024
Democratic nations must stand strong & united against tyranny.
Honored to join @ClintonGlobal with @HillaryClinton & @yulia_navalnaya.#CGI2024 #UNGA79 pic.twitter.com/ZmKRQJVNrz
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.