Хілько: пабудова сучаснай дзяржавы — свабоднай і прававой, такая мая ідэя
2 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сябра Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, былая дазнавальніца і следчая, капітан юстыцыі Святлана Хілько.
Мы любім разважаць пра свае правы, але найчасцей гэтыя развагі абмяжоўваюцца словамі пра тое, што мы маем права на тое ці іншае, мы хочам нечага, нам “павінны даць”. Але права — гэта яшчэ і адказнасць. Уменне прымаць рашэнні і браць адказнасць за іх, перакананая Святлана Хілько.
Пра тое, чаму змены немагчымыя без удзелу ў іх кожнага, як навучыць беларусаў адказнасці і ці гатовыя мы да цяжкага і складанага шляху да новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Хілько.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Хтосьці перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.