Хлопцаў, якія прынеслі нацыянальны сцяг на фестываль “Хмяльноў”, будуць судзіць
Івана Лісаўца і Дзмітрыя Навуменку, якія 5 жніўня ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг на канцэрце “Крамбамбулі” падчас фестывалю “Хмяльноў” у Менску, будуць судзіць.
Пра гэта праваабаронцу Валянціну Стэфановічу паведамілі сябры затрыманых.
АМАПаўцы затрымалі Лісаўца і Навуменку падчас канцэрту. Ноч яны правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
7 жніўня адбудзецца суд ў судзе Заводскага раёна, паведамляе "Вясна".