Хрэсны ход у Курапатах, дзе зносілі крыжы (фота, відэа)

Хрэсны ход у Курапатах, дзе зносілі крыжы (фота, відэа)

Увечары 4 красавіка ў Курапатах, дзе знеслі дзясяткі крыжоў, збіраліся людзі (больш за 100 чалавек). Яны трымалі знічкі, маліліся, размаўлялі пра сённяшнія падзеі. А пасля прайшлі хрэсным ходам. За гэтым назіралі міліцыянеры ў цывільным і ў форме. Людзі паставілі каля крыжоў свечкі і знічкі, пасля чаго разыйшліся.

У чацвер раптоўна ўлады арганізавалі знос дзясяткаў крыжоў, пастаўленых ва ўрочышчы, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій і створаны народны мемарыял. Было заяўлена, што яны там усталяваныя незаконна. Актывістаў, якія абаранялі крыжы, затрымалі міліцыянеры. Пасля гэтых падзей словы абурэння выказалі шматлікія дзеячы культуры, палітыкі. "Калі трактар цягне па полі крыжы, гэта страшна",кажа нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 04.04:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі