Хто ў Мінску застанецца без гарачай вады на наступным тыдні?

З аўторка, 30 ліпеня гарачай вады не будзе на вуліцах Фогеля, Гурц’ева, Пуцілава.



З серады, 31 ліпеня — па вуліцах Будзённага, Ванеева, Васняцова, Грыцаўца, у дамах 12, 12а, 14, 37-77а па Партызанскім праспекце, у шэрагу дамоў па вуліцах Пляханава, Райніса, Шчарбакова, Грыцаўца, Даўгабродскай, зав. Клумава, Кашавога, Народнай, бульвары Трактарабудаўнікоў, Тухачэўскага, зав. Вучнёўскім, Чабатарова.


Больш падрабязны спіс вуліц, на якіх на наступным тыдні адключаць гарачую ваду, можна знайсці на сайце Мінгарвыканкаму.


Гарадскія службы папярэджваюць, што ў часе выпрабаванняў магчымыя пашкоджанні цеплаправодаў. Пры знаходжанні цечы вады або выпарэння з зямлі, калодзежаў, правалаў грунту неабходна тэрмінова паведаміць дыспетчару філіяла “Мінскія цеплавыя сеткі” па тэлефонах: 298-27-27, 298-27-37; дыспетчару цэнтральнай дыспетчарскай службы РУП “Мінскэнерга” па тэлефоне 227-35-24 або ў КУП “ЖЭУ”.



Прэс-служба Мінгарвыканкаму адзначае, што “час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, не перавысіць 14 сутак”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі