І дождж, і снег: якім будзе надвор'е напачатку тыдня
Планы на панядзелак: пачакаць вясну дома / pixabay
Надвор'е напачатку тыдня вызначыць халодная паветраная маса, якая рухаецца на Беларусь з поўначы Еўропы. Будзе хмарна, а часамі пройдуць ападкі. Магчымы нават снег і мокры снег.
“Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад -5°С па паўночным захадзе да +5°С па паўднёвым усходзе, максімальная ўдзень -1..+6°С”, — кажуць у Гідраметцэнтры.
Кіроўцам варта быць асцярожнымі, на дарогах у асобных раёнах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночным, імпэтным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.