Ігар Бокій выйграў яшчэ адно паралімпійскае золата

Ігар Бокій выйграў яшчэ адно паралімпійскае золата

Беларус Ігар Бокій атрымаў яшчэ адно золата на Паралімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Гэтым разам ён стаў найлепшым у комплексным плаванні на 200 метраў. Спартсмен пераадолеў гэтую дыстанцыю за 2 хвіліны 4,02 секунды і перавысіў уласны паралімпійскі рэкорд, усталяваны ў папярэднім заплыве. Пры гэтым сусветны рэкорд, які сам Бокій паставіў у 2013 годзе ў Манрэалі (2.03.79), утрымаўся.

22-гадовы беларускі плывец стаў ужо сяміразовым чэмпіёнам Паралімпіяд. У Лондане-2012 годзе ён заваяваў пяць залатых і 1 сярэбраны медаль.

Другое месца на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем стаў украінец Яраслаў Дзенісенка, бронзавы медаль таксама ў прадстаўніка Украіны, Данілы Чуфарава.

Беларускія паралімпійцы атрымалі на Гульнях у Рыа ўжо тры медалі: дзве залатыя ўзнагароды ў плыўца Ігара Бокія і бронза — у кідальніка кап’я Аляксандра Трыпуця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі