Ігар Шуневіч: Плануем скараціць кожнага дзясятага
Цэнтральны апарат Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі можа быць скарочаны на 10%. Пра гэта заявіў міністр Ігар Шуневіч. У пятніцу ён сустракаўся ў Аляксандрам Лукашэнкам. Шуневіч праінфармаваў кіраўніка дзяржавы пра далейшае рэфармаванне сістэмы органаў унутраных спраў.
“Мы прапануем скарціць у тым ліку цэнтральны апарат МУС практычна на 10%, — цытуе словы Ігара Шуневіча БЕЛТА. — Пасада аднаго з намеснікаў міністра падлягае скарачэнню”. Міністр паведаміў, што будуць рэфармаваныя шэраг падраздзяленняў органаў унутраных спраў.
Лукашэнка прыгадаў, што з Шуневічам ужо дамаўляліся пра планы аптымізацыі МУС. Ён пацікавіўся, якія папярэднія вынікі яна дала.
Фота: БЕЛТА
Фота: БЕЛТА