Ігар Шуневіч распавёў, кім былі "лясныя браты" ў пасляваеннай Беларусі

Ігар Шуневіч распавёў, кім былі "лясныя браты" ў пасляваеннай Беларусі

Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч распавёў, кім былі "лясныя браты" ў пасляваеннай Беларусі. 2 сакавіка ён узяў удзел у праграме "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ. Адно з пытанняў вядучага Рыгора Кісяля датычыла сітуацыі ў рэспубліцы ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, калі "дзейнічала каля 300 бандаў" і іх змаглі ліквідаваць толькі да пачатку 1950-х гадоў. Дык кім яны былі? Бо ў тых жа краінах Балтыі, ва Украіне "лясных братоў" лічаць героямі. Шуневіч перакананы, што гэта былі бандыты, сярод якіх знаходзіліся і іх "ідэйныя натхняльнікі".

Шуневіч: "Адшчапенцы рознага кшталту, ад дэзерціраў і заканчваючы пакінутымі дыверсантамі, дыверсійна-разведвальнымі групамі аб'ядноўваліся ў банды па адным прынцыпе: забіваць і рабаваць, уносіць хаос і смуту. Іх усіх аб'ядноўвала бандыцкая сутнасць і крымінальны промысел.

Таму, я думаю, што афарбоўка гэтых людзей, афарбоўка гэтых паводзін і тых наступстваў яна адназначная: гэта былі бандыты. Проста ў той час такая была спецыфіка. Гэта былі вялікія банды, добра ўзброеныя. Зброі хапала. Часцяком і з-за мяжы. У гэтых бандах прысутнічалі ідэйныя натхняльнікі, якія кіравалі гэтым бандыцкім падполлем. Трэба прызнаць, што пэўная арганізацыя вядома існавала тады".

Як вядома, 4 сакавіка беларуская міліцыя святкуе сваё стагоддзе. У пятніцу а 9-й гадзіне на вуліцы Гарадскі Вал адбудзецца ўскладанне кветак да мемарыяльнага знака першага міністра ўнутраных спраў БССР у пасляваенны час Сяргея Бельчанкі. А праз гадзіну вянкі ўскладуць на набярэжнай ракі Свіслач да помніка загінулым міліцыянерам і вайскоўцам унутраных войскаў. А пасля ў МУС пройдзе сустрэча з сем’ямі загінулых праваахоўнікаў. Урачысты сход і святочны канцэрт пачнуцца ў Палацы Рэспублікі ў 16.30. Марш міліцыянераў і байцоў унутраных войскаў прызначаны на суботу, 4 сакавіка, ён пачнецца а 10-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі