Ілан Маск прадасць 10% долі ў Tesla — за тое прагаласавалі карыстальнікі Twitter
Ілан Маск / AP Photo
Большасць удзельнікаў апытання ў Twitter, запушчанага па ініцыятыве гендырэктара Tesla Ілана Маска, падтрымалі ідэю продажу ім 10% сваіх акцый у Tesla, паведамляе "Коммерсантъ".
Маск запытаўся амаль у 63 мільёнаў сваіх падпісчыкаў у Twitter, ці варта яму прадаць 10% сваіх акцый кампаніі. Гендырэктар Tesla патлумачыў сваё пытанне тым, што "апошнім часам многія гавораць, нібыта нерэалізаваныя даходы могуць з'яўляцца спосабам ухілення ад выплаты падаткаў".
"Заўважце, у мяне няма зарплаты ці прэміі. У мяне ёсць толькі акцыі, таму адзіны спосаб заплаціць падаткі асабіста — гэта прадаць акцыі", — паведаміў Маск.
Ён паабяцаў паступіць так, як вырашыць большасць. У выніку апытання 57,9% карыстальнікаў Twitter прагаласавалі за тое, каб Маск прадаў 10% акцый на суму каля 21 мільярда долараў. Усяго ў галасаванні прынялі ўдзел больш за 3,5 мільёна чалавек.
Much is made lately of unrealized gains being a means of tax avoidance, so I propose selling 10% of my Tesla stock.
— Lorde Edge (@elonmusk) November 6, 2021
Do you support this?
Адказваючы на пытанне, ці жадаў Маск такога зыходу, той адказаў, што быў гатовы да любога выніку.
Як паведамляла Еўрарадыё, Ілон Маск стаў найбагацейшым чалавекам у гісторыі. Гэта стала магчымым дзякуючы рэзкаму падаражэнню акцый Tesla. У выніку капітал Маска за дзень павялічыўся на 41 мільярд і перавысіў 272 мільярды долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.