Interpol падзяліліся новай песняй і паказалі відэа на яе (відэа)

Амерыканцы Interpol падзяліліся з публікай новым трэкам, які папярэднічае выхаду пятага па ліку студыйнага альбома “El Pintor”. Песня “All The Rage Back Home” падтрыманая мінімалістычным чорна-белым ролікам, аўтарамі якога выступілі фронтмэн калектыву Пол Бэнкс і рэжысёр Сафія Пір.

“All The Rage Back Home” з'яўляецца адной з трох новых песень, прадстаўленых музыкамі на фестывалі Гластанбэры ў чэрвені гэтага года — разам з “Anywhere” і “My Desire”. Рэліз лонгплэя “El Pintor” адбудзецца 8 верасня. Прадзюсаваннем альбома займаліся самі музыкі. Басовыя партыі для дыска ўпершыню запісваў Пол Бэнкс, бо бубнач Карлас Дэнглер пакінуў Interpol чатырма гадамі раней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі