Іосуб: Гэты расійскі крэдыт вельмі выгадны для Беларусі

Урад Расіі ўхваліў адпаведны праект пагаднення. Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі. Нагадаем, у ліпені Беларусь ужо атрымала ад расійскага боку 450 мільёнаў долараў крэдыту. Дарэчы, ён прадастаўляецца на тэрмін да 10 гадоў.

Як патлумачыў Еўрарадыё фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра "Альпары" ў Мінску Вадзім Іосуб, крэдыт мае выгадныя для беларускага боку ўмовы, нягледзячы на тое, што стаўка па крэдыце плаваючая.

Іосуб: “Беларусь  у Расіі будзе займаць грошы па той жа стаўцы, па якой сама Расія пазычае грошы на рынку. Гаворка ідзе пра тое, што Расія дае нам грошы па сабекошце, без дадатковых накрутак. Умовы даволі ільготныя. Ёсць рызыка з-за нефіксаванай стаўкі з-за магчымасці яе павелічэння. Так, мы на сябе бяром рызыку росту працэнтных ставак у самой Расіі. Але з улікам таго, што вялікая сума, доўгі тэрмін і сур’езная адтэрміноўка першага плацяжу — гэта даволі льготныя ўмовы".

Паводле слоў Вадзіма Іосуба, гэты расійскі крэдыт неабходны Беларусі, каб разлічыцца па папярэднім крэдыце ВТБ-банка. Адсутнасць гэтага крэдыту азначала б для нашай краіны "рызыку дэфолта". Цяпер жа Беларусь разлічыцца за папярэдні крэдыт і захавае золатавалютныя рэзервы "без негатыўных наступстваў для беларускай эканомікі”.

Расія выдала дзяржкрэдыт неіснуючай дзяржаве — "Республика Белоруссия"

Саўмін: Назва "Республика Белоруссия" — не падстава, каб не вяртаць крэдыт

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі