iPad папы рымскага Францішка прадалі з аўкцыёну за $40 тысяч

Амаль за 40 тысяч долараў прадалі з аўкцыёну iPad, якім некалі карыстаўся папа рымскі Францішак. Грошы, атрыманыя з продажу прылады, пойдуць у дапамогу школе для бедных ва Урагваі. Самую высокую стаўку зрабіў удзельнік таргоў, які пажадаў застацца невядомым.

Пантыфік сам падараваў свій планшэтнік уругвайскаму святару Ганзала Аэміліусу і пажадаў яму выкарыстаць гэты падарунак дзеля добрых справаў. Да iPad’а дадаецца сертыфікат сапраўднасці, падпісаны асабіста сакратаром папы, перадае ВВС.

Сам Францішак Першы лічыць інтэрнэт божым дарам, але прызнаецца, што “не сябруе” з сучаснымі гаджэтамі.

Раней пантыфік таксама ахвяраваў свае асабістыя рэчы на дабрачыннасць: на аўкцыёне ў Парыжы прадалі яго матацыкл Harley-Davidson, а таксама скураная куртка — гэтыя рэжы некалі падаравалі кіраўніку каталіцкай царквы. За гэты лот атрымалі болей за 250 тысяч долараў. Грошы пайшлі на фінансаванне бясплатнай сталоўні і інтэрнату для бяздомных у Рыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі