Ірына Крыўко заваявала срэбра ў жаночым біятлонным пас’юце ў Раўбічах
Беларуска Ірына Крыўко заваявала срэбра ў гонцы пераследу, якая прайшла ў Раўбічах у рамках чэмпіянату Еўропы па біятлоне. Наша суайчынніца стартавала з 11-й пазіцыі і дапусціла толькі адзін промах (0+1+0+0). Пасля апошняга агнявога рубяжа яна вытрымала добрую хуткасць на фінішы і саступіла лідару ўсяго 6 секунд.
Перамога дасталася расіянцы Кацярыне Юрловай-Перхт, на трэцім месцы прадстаўніца Нямеччыны Надзін Хорхлер.
Беларускі Алена Кручынкіна і Дзінара Алімбекава занялі адпаведна 23-е і 24-е месцы, у Дар’і Юркевіч 28-я пазіцыя.