"Іслач" і "Крумкачы" згулялі ўнічыю, а "Гарадзея" перамагла "Слуцк"
17 красавіка адбыліся апошнія матчы трэцяга тура футбольнага чэмпіянату краіны. У Маладзечне "Іслач" згуляла ўнічыю з "Крумкачамі" — 0:0, а ў Мінску "Гарадзея" абыграла "Слуцк" — 2:0.
Астатнія сустрэчы адбыліся ў пятніцу і суботу: "Славія" — "Граніт" — 1:3, "Нёман" — "Віцебск" — 0:0, "Белшына" — "Дынама" Брэст — 4:2, "Тарпеда-БелАЗ" — "Нафтан" — 2:1, "Мінск" — БАТЭ — 2:3, "Шахцёр" — "Дынама" Мінск — 0:0.
БАТЭ трымае лідарства ў футбольным чэмпіянаце Беларусі. Следам за ім ідуць мінскае "Дынама" і "Іслач".
Становішча камандаў: БАТЭ — 9 ачкоў (3 матчы; розніца мячоў 9-3), "Дынама" Мн — 7 (3; 4-0), "Іслач" — 7 (3; 3-0), "Мінск" — 6 (3; 6-3), "Крумкачы" — 5 (3; 3-2), "Белшына" — 4 (3; 5-4), "Граніт" — 4 (3; 4-3), "Віцебск" — 4 (3; 1-1), "Славія" — 4 (3; 3-4), "Тарпеда-БелАЗ" — 4 (3; 3-4), "Шахцёр" — 4 (3; 1-2) , "Гарадзея" — 3 (3; 2-3), "Слуцк" — 2 (3; 2-4), "Нёман" — 2 (3; 2-3), "Нафтан" — 0 (3; 1- 5), "Дынама" Бр — 0 (3; 3-11).
Наступны тур пройдзе 23-25 красавіка.