Іспанскі галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі выклікаў 28 футбалістаў
Футбалісты беларускай зборнай / abff.by
Галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі іспанец Карлас Алас Ферэр назваў пашыраны склад каманды на матчы адбору чэмпіянату Еўропы. У ім 28 футбалістаў. Дзясятак з іх гуляе за мяжой — у Іспаніі, Венгрыі, Казахстане, Ізраілі і Расіі. Бліжэйшы матч — 9-га верасня ў гасцях з Андорай.
Канчатковы склад каманды з 23 гульцоў Ферэр агучыць перад зборам, які стартуе 3 верасня. А пакуль ён выбраў наступных футбалістаў:
Брамнікі: Максім Плотнікаў ("Каспій", Казахстан), Сяргей Ігнатовіч ("Шахцёр", Салігорск), Андрэй Кудравец (БАТЭ), Канстанцін Рудзянок ("Нёман", Гродна).
Абаронцы: Дзяніс Палякоў ("Хапаэль", Хайфа, Ізраіль), Сяргей Паліцевіч ("Дынама-Мінск"), Кірыл Пячэнін ("Арэнбург", Расія), Уладзіслаў Малькевіч (БАТЭ), Захар Волкаў ("Хімкі", Расія), Сяргей Карповіч, Ягор Пархоменка (абодва — "Нёман", Гродна), Глеб Якушэвіч ("Мінск"), Леанарда Маскара-Капілевіч ("Севілья Атлетыка", Іспанія).
Паўабаронцы: Уладзіслаў Клімовіч ("Дыяшдзьер", Венгрыя), Макс Эбонг ("Астана", Казахстан), Арцём Быкаў, Аляксандр Сялява (абодва — "Дынама-Мінск"), Юрый Кавалёў, Кірыл Капленка (абодва — "Арэнбург", Расія), Мікіта Корзун ("Шахцёр", Салігорск), Валерый Бачароў, Дзяніс Грэчыха (абодва — БАТЭ).
Нападаючыя: Павел Савіцкі ("Нёман", Гродна), Іван Бахар ("Дынама-Мінск"), Віталь Лісаковіч ("Рубін", Расія), Дзмітрый Анцілеўскі (БАТЭ), Уладзіслаў Марозаў ("Дынама-Мінск"), Ягор Карпіцкі ("Крылы Саветаў", Расія).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.