Каардынацыйная рада ці Нацыянальны сход — каго выбіраем?

Алена Жываглод 

Алена Жываглод  / Еўрарадыё

25 лютага ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у складзе 110 дэпутатаў абіраецца раз на чатыры гады. Гэтым разам чакаць чагосьці цікавага ад кампаніі не даводзіцца. Дзеючыя ўлады настолькі запужалі электарат, што ўсе разумеюць: любая крэатыўнасць і іншадумства пагражаюць суткамі, а то і гадамі за кратамі.

І ўсё было б прадказальна, калі б не чальцы Каардынацыйнай рады, якія аб’явілі пра свае выбары за мяжой.

У чым сэнс ініцыятывы? Якая карысць ад яе беларусам, што засталіся дома, і ці цікавяцца яны наогул гэтым пытаннем? Як ідзе падрыхтоўка да выбараў і як справы ў Вольгі Кавальковай, якая нядаўна стала ахвярай працы беларускіх прапагандыстаў? 

Навошта наогул беларусам дэпутаты, якія хоць і павінны прадстаўляць голас грамадства на самым высокім узроўні і рэалізоўваць самыя цікавыя ініцыятывы, па выніку нават не могуць пабудаваць сацыяльную дзяржаву, якую будуюць ужо не першы год?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады, лідарка суполкі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі