У Смаргоні міністр гаварыў пра кадравы голад і канкурэнцыю з сілавікамі

У Смаргоні гаварылі пра канкурэнцыю з сілавікамі ў барацьбе за спецыялістаў

У Смаргоні гаварылі пра канкурэнцыю з сілавікамі ў барацьбе за спецыялістаў / shliah.by

13 лютага ў Смаргоні міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч сустрэўся з працаўнікамі Будаўніча-мантажнага трэста № 41. У яго спыталі пра "праблемы кадравага голаду ў будаўнічай сферы". Пархамовіч сказаў, што яны ёсць і ў іншых сферах, дзе разгарнулася "вострая канкурэнцыя за кваліфікаваныя кадры". І выйграе той, хто зможа зацікавіць і прыцягнуць спецыялістаў. Па словах міністра, ва ўрадзе разглядаецца пытанне аб магчымасці выключэння тэрміну праходжання тэрміновай ваеннай службы з абавязковага тэрміну адпрацоўкі пасля заканчэння навучання.

Руслан Пархамовіч заявіў, што прадпрыемствам "неабходна актыўна змагацца за свае кадры".

"Да прыкладу, калі чалавек атрымаў адукацыю ў будаўнічай сферы, то прынамсі ён павінен адпрацаваць пэўны тэрмін менавіта ў гэтай галіне, — цытуе словы міністра раённая газета. — Інакш, сыходзячы ў іншыя сферы народнай гаспадаркі, мы сутыкнемся з вымываннем кваліфікаваных кадраў. А для таго, каб канкурыраваць з сілавымі структурамі, куды часта пераходзяць працаваць спецыялісты не толькі будаўнічых арганізацый, вы павінны прапанаваць сваім супрацоўнікам цікавыя і выгадныя ўмовы, якія не даступныя ў іншых сферах".

У Смаргоні міністр гаварыў пра кадравы голад і канкурэнцыю з сілавікамі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі