Мінбудархітэктуры прызнае праблему адтоку кадраў у будаўнічай галіне
У галіне "ёсць цякучасць"
Мінбудархітэктуры прызнае праблему адтоку кадраў у будаўнічай галіне. У чацвер на яго калегіі было заяўлена, што "ёсць цякучасць".
"Ужо не першы год назіраецца адток кадраў, — кажа намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Балашэнка. — Пры тым, што заробак у будаўніцтве па тэмпе росту займае адну з лідзіруючых пазіцый у краіне. Цяпер ён налічвае звыш 2,4 тысячы рублёў... Найменшая колькасць супрацоўнікаў назіраецца ў арганізацыях будаўнічай галіны ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях".
Кадраў не хапае, нягледзячы на тое, што іх рыхтуюць для будаўнічай галіны 167 устаноў адукацыі. Чакаецца, што яна атрымае сёлета 5,4 тысячы маладых спецыялістаў, а патрабуецца 7 тысяч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.