Каардынацыйная рада правядзе прамыя выбары, яны прызначаны на 25 траўня

Спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў

Спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў / t.me/rada_vision/

9 лютага Каардынацыйная рада паведаміла, што вырашыла праводзіць прамыя выбары. Яны будуць праходзіць паводле прапарцыйнай сістэмы. Абяруць дэлегатаў па закрытых спісах, кожны выбаршчык мае тры галасы — не больш за адзін голас за кандыдата і не менш аднаго ў бюлетэні. Не будзе спісаў самавылучэнцаў і квот для НДА.

Гендэрную квоту зацвердзілі наступным чынам. Яна складае 40% — у кожнай пяцёрцы кандыдатаў павінна быць не менш за дзве жанчыны. Квоту можна панізіць да 20% — для арганізацый у сферы бяспекі, ветэранскіх і іншых падобных.

Такі варыянт падтрыманы большасцю галасоў. Выбары ў Каардынацыйную раду адбудуцца 25 траўня

У пятніцу ў жывым эфіры Еўрарадыё а 15-й гадзіне будзе спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі