Каб пазбегнуць "другога Сноўдэна", сісадмінаў заменяць машынамі
Дырэктар Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША генерал Кіт Александэр паведаміў пра тое, як будзе весціся барацьба з уцечкамі інфармацыі.
Спецслужба мае намер на 90% скараціць колькасць сістэмных адміністратараў. На сённяшні дзень іх працуе ў АНБ каля 1000 чалавек. Адным з сісадмінаў, нагадаем, быў Эдвард Сноўдэн, які ўцёк у Расію і атрымаў там часовы прытулак.
Александэр пераканы, што людзі адначасова выконваюць занадта шмат функцый (перадача інфармацыі, забеспячэнне бяспекі сеткі і іншым), таму машыны ўсё зробяць лепш. Для тых жа сісадмінаў, якія застануцца, уводзіцца новае правіла: пры допуску да сакрэтнай інфармацыі адначасова будуць працаваць два чалавекі.
Фота — Fotolia/ WavebreakmediaMicro