Каб вырабляць сваю смятану, у Верхнядзвінску сабралі 2,5 млн рублёў

Смятана

Смятана / pixabay.com

Каб вырабляць сваю смятану, у Верхнядзвінску ў Віцебскай вобласці сабралі 2,5 млн рублёў. На мясцовым масласырзаводзе створаць новы цэх, піша sb.by.

Намесніца старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама Наталля Дзямешка кажа, што смятану чакаюць да канца 2024 года. На праект патрацяць і ўласныя сродкі прадпрыемства, і крэдытныя рэсурсы. Смятана будзе "з розным адсоткам тлустасці ў рознай варыяцыі ўпакоўкі". Прадаваць яе збіраюцца пераважна ў Верхнядзвінскім раёне.

Мяркуецца, што сёлета на прадпрыемстве з'явяцца 20 новых працоўных месцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі