Кабякоў у Браціславе размаўляў пра нармалізацыю адносін Беларусі і Еўрасаюза

Кабякоў у Браціславе размаўляў пра нармалізацыю адносін Беларусі і Еўрасаюза

27 красавіка Андрэй Кабякоў у Браціславе размаўляў пра нармалізацыю адносін Беларусі і Еўрасаюза. Беларускі прэм’ер-міністр знаходзіцца з афіцыйным візітам у Славакіі. Як інфармуе прэс-служба Саўміна Беларусі, Кабякоў правёў перамовы са славацкім прэм’ерам Робертам Фіца. Па іх выніках Андрэй Кабякоў заявіў, што афіцыйны Мінск разлічвае на садзейнічанне Славакіі ў развіцці супрацоўніцтва нашай краіны з ЕС.

“Мы ўдзячныя Славакіі за паслядоўную пазіцыю ў пытанні нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам і разлічваем на далейшае садзейнічанне славацкага боку развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку па лініі "Усходняга партнёрства", — сказаў беларускі прэм’ер.

Па выніках перамоваў Кабякоў і Фіца падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Славацкі прэм’ер заявіў, што спадзяецца на павелічэнне тавараабароту з Беларуссю (летась ён склаў каля 163 млн еўра).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі