Качанава: Кошты на навучанне сёлета павышацца не будуць (відэа)

Віцэ-прэм'ер Наталля Качанава запэўніла, што кошты на вучобу ва ўніверсітэце сёлета расці не будуць. Пра гэта яна заявіла падчас прэс-канферэнцыі па выніках уступнай кампаніі.

Наталля Качанава: "Ці будзе мяняцца кошт? Ва ўсялякім разе ў гэтым годзе кошты адназначна падымацца не будуць".

Зараз навучанне ва ўніверсітэце аднаго студэнта ў год абыходзіцца дзяржаве ў сярэднім у 20 мільёнаў, дадала віце-прэм'ер. А самая дарагая прафесійна-тэхнічная адукацыя — 35 мільёнаў у год на аднаго навучэнца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі