Качанава ў Магілёве заявіла, што Лукашэнку "бог нам даў"

Аляксандр Лукашэнка на "Габелене стагоддзя" Аляксандра Кішчанкі

Аляксандр Лукашэнка на "Габелене стагоддзя" Аляксандра Кішчанкі / Facebook

20 кастрычніка кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў Магілёве заявіла, што Аляксандра Лукашэнку "бог нам даў" (але не ўдакладніла, які менавіта). Яго яна назвала "унікальным чалавекам". Качанава лічыць, што беларусам "пашанцавала", але пры гэтым называе беларускую зямлю "шматпакутнай".

У пятніцу Качанава сустракалася ў Магілёве з "жаночым актывам".

Прапаганда стварае культ асобы Лукашэнкі. Сёлета магілёўскіх школьнікаў пачалі вазіць на экскурсіі па памятных мясцінах, звязаных з яго жыццём і дзейнасцю. "Беларусьфільм" думае здымаць пра Аляксандра Лукашэнку кіно. 

Качанава ў Магілёве заявіла, што Лукашэнку "бог нам даў"
mogilev-region.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі