Гендырэктар "Беларусьфільма" лічыць, што трэба здымаць фільм пра Лукашэнку
Аляксандр Лукашэнка
Гендырэктар "Беларусьфільма" Юрый Аляксей лічыць, што трэба здымаць фільм пра Аляксандра Лукашэнку. Пытанне яму на гэты конт у эфіры СТБ задаў прапагандыст Рыгор Азаронак.
"Ведаеце, мы думаем, я таксама думаю, і мне здаецца, гэта неабходна зрабіць, — кажа Аляксей. — Чалавек, які зрабіў гэтую краіну, чалавек, які вядзе беларусаў вось менавіта гэтым шляхам. Мы жывем ва ўнікальны час. Я лічу, што, напэўна, ужо падыходзіць гэты час, калі, можа быць, мы сумесна з вамі, з нашымі калегамі будзем абмяркоўваць і магчымасць гэтага, і неабходнасць гэтага. Я бачу, што гэта, напэўна, ужо трэба нам".
Гендырэктар "Беларусьфільма" не стаў удакладняць, ці гэта будзе дакументальная стужка, ці мастацкая.
Юрый Аляксей — "ідэолаг са стажам", які працуе на пасадзе гендырэктара "Беларусьфільма" з лета 2023-га. Раней ён анансаваў здымкі "патрыятычных мультфільмаў", "мастацкага фільма" пра падзеі 2020-га. У размове з Азаронкам Аляксей заявіў, што "апазіцыянераў... не пусцім сюды [на "Беларусьфільм"] працаваць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.