Качанава запатрабавала да 1 траўня навесці парадак з вонкавай рэкламай у Мінску

Сацыяльная рэклама на вуліцах у Мінску

Сацыяльная рэклама на вуліцах у Мінску / sb.by

Кіраўніца Савета Рэспублікі Наталля Качанава сабрала нараду па пытаннях рэкламы ў Мінску і Мінскай вобласці, сцвярджае БЕЛТА. Нагадаем, Качанава — не толькі старшыня Савета Рэспублікі, але і ўпаўнаважаная Аляксандра Лукашэнкі па Мінску. На нараду паклікалі намесніка кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Уладзіміра Пярцова, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлю Эйсмант, прадстаўнікоў Мінгарвыканкама і аблвыканкама.

Качанава паставіла задачу: "Да 1 траўня мы павінны цалкам навесці парадак з вонкавай рэкламай у горадзе Мінску. Не проста з устаноўкай білбордаў і яшчэ нейкіх канструкцый, а менавіта са зместам рэкламы". Галоўны пасыл Качанавай: білборды павінны прасоўваць не брэнды, тавары ці паслугі, а "сур'ёзныя мерапрыемствы ў краіне". У якасці прыкладаў яна прывяла 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Усебеларускі народны сход. Паводле Качанавай, "змест рэкламы мусіць адлюстроўваць наша жыццё — тое, што адбываецца ў нашай краіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі