Кацярына Сныціна завяршае кар'еру — гуляе апошні матч з "Лондан Лаянс"
Кацярына Сныціна
Славутая беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна завяршае спартовую кар'еру. Наўпрост цяпер яна гуляе свой развітальны матч з "Лондан Лаянс". З гэтай камандай спартоўка брала ўдзел не толькі ў чэмпіянаце Вялікабрытаніі, але і ў Еўракубку.
"За кар’еру Сныціна брала бронзу Еўра са зборнай Беларусі, згуляла на пекінскай алімпіядзе, выігравала чэмпіянаты Францыі і Беларусі, срэбра ў Польшчы — тытулаў хопіць на ўсіх", — пералічвае заслугі баскетбалісткі выданне "Трыбуна".
Дарэчы, свой апошні матч Сныціна гуляе ў эксклюзіўных красоўках, кастамізаваных асабіста кіраўніком "Свабоднага тэатра" Мікалаем Халезіным.
Пра рашэнне завяршыць кар'еру Кацярына Сныціна заявіла ў верасні мінулага года.
""Прычыны? Я іх для сябе асабіста яшчэ не сфармулявала дакладна, проста я так адчуваю. А прыслухоўвацца да сябе — гэта, дарэчы, адна з многіх якасцяў, якія мне падарыў баскетбол", — напісала спартоўка с ваім інстаграме.
У жніўні 2020-га Сныціна падпісала ліст спартоўцаў за свабодныя выбары і супраць гвалту. Увесну 2021-га Кацярына абвясціла, што завяршае кар'еру ў галоўнай камандзе Беларусі на знак пратэсту супраць палітычных рэпрэсій. Цяпер яна жыве за мяжой.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.