Каго і з якімі дакументамі прапускаюць ў Літву на аўто з беларускімі нумарамі

Пункт пропуску "Мядзінінкай"

Пункт пропуску "Мядзінінкай" / @gpkgovby

У літоўскіх пунктах пропуску пачалі вяртаць у Беларусь аўтамабілі на беларускіх нумарах. З ночы патрапіць у суседнюю краіну не змаглі ўжо дзясяткі аўтамабіляў. Не пусцілі нават грамадзянку Літвы, якая была за рулём такой машыны, распавядае LTR.lt. Суразмоўца агенцтва адзначыў, што беларусы ехалі, нягледзячы на ​​забарону. "Ім патлумачылі, што іх не пусцяць. Некаторыя ведалі, але ўсё роўна спрабавалі", — расказвае начальнік пагранпераходу "Мядзінінкай".

Да 16 жніўня па-ранейшаму можна трапіць у Літву на сваім аўто, калі ўласнік аўтамабіля сядзіць за стырном, і ў яго ёсць дзейная віза, выдадзеная літоўцамі, ці літоўскі від на жыхарства.

Шмат што таксама залежыць ад таго, які з двух памежных пунктаў вы выбераце. На пункце "Беняконі — Шальчынінкай" абмежаванні больш строгія. Там ужо здарыліся выпадкі, калі ў Літву не пусцілі ўласніка аўтамабіля на беларускіх нумарах з польскай нацыянальнай візай D і з польскім відам на жыхарства.

На пункце "Каменны Лог — Мядзінінкай" парадкі менш строгія. Там уласнікаў аўто на беларускіх нумарах ужо прапускалі і з італьянскім Шэнгенам, і з ВНЖ у Польшчы, і з польскай нацыянальнай візай D.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі