Калекцыя вопраткі ад Айплатава: у майтках і з клюшкай (фота)
Вядомы беларускі дызайнер Іван Айплатаў прадставіў калекцыю да чэмпіянату свету па хакею 2014 года, які пройдзе ў Беларусі.
Новая калекцыя — гэта канцэптуальнае аб'яднанне двух светаў: моднага стылю і спорту. Вопратку дапаўнялі клюшкі, шайбы і постаці хакеістаў.
Паказ прайшоў у чацвер у Нацыянальнай школе прыгажосці ў Мінску.
Фота — onliner.by