Калі ў Беларусь прыйдуць Zara, Rezerved і Koton і колькі гэта будзе каштаваць

Калі ў Беларусь прыйдуць Zara, Rezerved і Koton і колькі гэта будзе каштаваць

Прыход брэндаў моднага адзення ў Беларусі чакаюць даўно: польскі брэнд мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзення Reserved ішоў да нас восем гадоў. Нарэшце кампанія LPP збіраецца адкрыць краму на 2000 квадратных метраў у гандлёвым цэнтры Galleria Minsk на пачатку 2017 года. 

Пра намер адкрыць сваё прадстаўніцтва заяўляла і кампанія Inditex, а гэта брэнды Zara, Bershka, Pull&Bear, Massimo Dutti, Stradivarius, Oysho. Кампанія нават шукала супрацоўнікаў у будучыя крамы.

Таксама у Мінску хутка могуць з'явіцца крамы вопраткі Koton. Але сусветным брэндам у Беларусі перашкаджаюць грашовыя рызыкі і сумненні ў беларускіх пакупніках.

"Не зусім зразумелыя "умовы гульні", мытныя плацяжы, юрыдычныя рызыкі, валютныя рызыкі. А таксама прававое рэгуляванне па асартыменце, бо ў нас часам моцная абарона айчынных вытворцаў. Перспектыва ёсць, магчымая выручка, але супраць гэтага гуляюць рызыкі", — агучвае праблемы Дзяніс Чацвяракоў, дырэктар дэпартамента па кансалтынгу і даследаваннях кампаніі "Colliers".

У наступным годзе у Мінску адкрываюцца новыя гандлёвыя цэнтры, а гэта значыць, прыйдуць і брэнды, лічыць Вольга Лявонцева, старшыня асацыяцыі "Белфранчайзінг":

"Доўгі час мы моцна адставалі, бо не было падыходзячых плошчаў. У сувязі з адкрыццём новых плошчаў, з'явяцца яшчэ прадстаўнікі. У наступным годзе, мяркую, большасць цікавых брэндаў у нас будзе".

З буйных гандлёвых цэнтраў у Беларусі хутка адкрываецца Galleria Minsk і "Маяк Мінска".

Кошты ў беларускіх буціках Zara, Cotton і Reserved могуць быць вышэйшымі, чым у Варшаве ці Вільні.

Але не больш, чым на 10%, а некаторыя рэчы могуць быць таннейшымі.

"Абяцаць, што кошты будуць падобнымі. Калі і будзе вышэй, то дакладна не больш, чым 10%. У сярэднім, на некалькі адсоткаў. А некаторыя рэчы могуць быць нават таннейшымі", — дадае Дзяніс Чацвяракоў.

У Варшаве жаночая куртка з поясам ад Zara каштуе 24 долары, жаночая сукенка з дэкальтэ — 10 долараў. Мужчынская кашуля зацягне на 10 долараў, льняныя штаны — 7 долараў.

Калі fashion-брэнды ў Беларусь ідуць неактыўна, то з сусветнымі фаст-фудамі ўсё прасцей. Не паспеў адкрыцца "Бургер-кінг" і KFC, як у Беларусь збіраюцца прадстаўнікі фінскай сеткі Hesburger і хуткага харчавання "Карлс Джуніор".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі