Калі вы сказалі "полк Каліноўскага", вы ўжо экстрэміст. Не ведалі?

Шаўрон палка Каліноўскага

Шаўрон палка Каліноўскага

Сайт і ўсе сацсеткі "палка Каліноўскага" ў Беларусі прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гэта не дзіўна. Але суд Цэнтральнага раёна Мінска вырашыў перастрахавацца і прызнаў экстрэмісцкай таксама саму фразу "полк Каліноўскага", у тым ліку яе напісанне лацінкай — polk Kalinouskaha.

"Візуальны матэрыял, тэкст "polk Kalinouskaha", "полк Каліноўскага", у тым ліку з якімі-небудзь надпісамі", — гаворыцца ў абноўленым рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў таксама ўключылі тэлеграм-канал Беларускага добраахвотніцкага корпуса, фэйсбук-старонку Святланы Ціханоўскай, сацсеткі некалькіх рэгіянальных выданняў — "Столін ТуТ" і "Рагачоў Online".

З поўным спісам можна азнаёміцца тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі