Калі з тэрыторыі Беларусі паляцяць ядзерныя ракеты, па кім “прыляціць” у адказ?

І хто панясе адказнасць, калі развяжацца ядзерная вайна?

І хто панясе адказнасць, калі развяжацца ядзерная вайна? / @rubanau_collage

Беларусь дадала магчымасць выкарыстання ядзернай зброі да новай версіі сваёй ваеннай дактрыны. А сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч намякнуў на “мілітарыстычны характар” Польшчы, якая робіць “агрэсіўныя заявы” ў бок Беларусі і “просіць размясціць на сваёй тэрыторыі” ядзерную зброю.

Калі гэтыя навіны не выклікалі ў вас думак пра (тактычны) ядзерны апакаліпсіс, вы чалавек са сталёвымі нервамі. Нервы карэспандэнтаў Еўрарадыё не настолькі моцныя.

Таму мы звярнуліся да эксперта па міжнародным праве НАУ Алеся Рысінскага [імя змененае] з лаканічным, але няпростым пытаннем: калі расійская ракета з ядзерным зарадам вылеціць з Беларусі — па кім прыляціць адказ?

Наш суразмоўнік тлумачыць: міжнароднае права не вызначае мэтазгоднасці і аб'екта ядзернага ўдару “ў адказ”. Такое пытанне лепш паставіць перад экспертамі ваенна-палітычнага ассяродзя. І тлумачыць, што з прававога пункту гледжання варта разгледзець, па-першае, законнасць выкарыстання ядзернай зброі, а па-другое — прававыя наступствы для Беларусі.

 

Законнасць выкарыстання ядзернай зброі: што б сказаў суд?

—У 1994 годзе Генеральная Асамблея ААН звярнулася да Міжнароднага суда ААН с просьбай даць кансультацыйнае заключэнне па пытанні “Ці пагроза або выкарыстанне ядзернай зброі ў любых абставінах дазволеныя міжнародным правам?”

І 8 ліпеня 1996 года ў адказ на гэты зварот Міжнародны суд ААН даў кансультацыйнае заключэнне ў дачыненні да міжнароднага звычайнага права і дастасавальнасці міжнароднага гуманітарнага права да ядзернай зброі.

І вось што адказаў Міжнародны суд ААН.

Ні ў звычаёвым, ні ў канвенцыйным міжнародным праве няма канкрэтнага дазволу на пагрозу або выкарыстанне ядзернай зброі. Але таксама няма ўсёабдымнай і ўсеагульнай забароны на пагрозу або выкарыстанне ядзернай зброі як такой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі