Ядзерная ці не ядзерная: якая вайна будзе паміж Расіяй і NATO?

Ці будзе вайна?

Ці будзе вайна? / pixabay.com

Палітолаг Аляксандр Фрыдман у эфіры Еўрарадыё паразважаў, што будзе адбывацца на еўрапейскім кантынэнце ў бліжэйшыя гады.

Шматлікія заходнія эксперты і палітыкі мяркуюць, што вайна магчымая, а хтосьці кажа, што яна будзе дакладна. Па іх прагнозах, гэта адбудзецца ў бліжэйшыя некалькі гадоў.

—  Калі мы гэтую вайну ўяўляем, мы адразу ўзгадваем менавіта ядзерную вайну, але сцэнары могуць быць іншымі. Сыходзячы з украінскага вопыту, ніякіх прэвентыўных удараў па расійскай тэрыторіі ніхто рабіць не збіраецца — гэта выключна расійскія фантазіі. Усе заходнія планы, якія абмяркоўваюцца, сыходзяць з таго, што напад будзе з боку Расіі, і NATO мусіць адказваць у гэтым выпадку.

Па словах Фрыдмана, які спасылаецца на эксперта ў галіне бяспекі Фабіяна Хофмана з універсітэта Осла, будуць удары менавіта па інфраструктуры заходніх краін.

— Удар будзе такім моцным, што ён павінен псіхалагічна зламаць еўрапейскае грамадства, якое не гатовае да вайны і стратаў. То бок гэты магчымы расійскі ўдар стане сапраўдным шокам для еўрапейцаў. І ў гэты момант расійскі бок можа зноў падвысіць градус, маўляў "вось вы нас прымусілі гэта зрабіць, мы ж не пачынаем войны, мы толькі адказваем, і цяпер, калі вы нам адкажаце, нам нічога не застаецца, каб ужыць ядзерную зброю".

Фрыдман мяркуе, што ў такім выпадку Расія можа навязаць Захаду свае ўмовы, напрыклад, адвесці NATO да межаў 1991 года ці аддаць Украіну.


Цалкам стрым з Аляксандрам Фрыдманам глядзіце тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі