Каля 2,5 тысячы чалавек асудзілі ў Беларусі з 2020 года за ўдзел у пратэстах

У судзе

У судзе / Генпракуратура

У Беларусі з 2020 года за ўдзел у пратэстах паводле самага "народнага" артыкула асудзілі як мінімум 2422 чалавекі. Гэта прысуды, пра якія вядома праваабаронцам. Гаворка ідзе пра артыкул 342 КК РБ ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх").

Першы прысуд па такой справе вынеслі ў лістападзе 2020-га. Судзілі падлеткаў з Мазыра. Іх абвінавацілі ў тым, што яны кідалі камяні ў машыну сілавікоў. Хлопцаў тады прысудзілі да года пазбаўлення волі.

Яшчэ як мінімум 273 чалавекі за гэтыя некалькі гадоў былі асуджаныя паводле артыкула 293 КК ("Масавыя беспарадкі").

У ліпені ў Радзе правоў чалавека ААН абмяркоўвалі чарговы даклад пра сітуацыю ў нашай краіне. На думку кіраўніка МЗС Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса, сітуацыя ў Беларусі толькі пагаршаецца, рэпрэсіі "дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню". Частка з гэтых рэпрэсій, на думку літоўскага міністра, можна кваліфікаваць як злачынствы супраць чалавечнасці. І ЗША, і краіны ЕС неаднаразова заклікалі беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі і адпусціць палітзняволеных. Станам на 17 ліпеня статус палітзняволенага ў Беларусі маюць 1392 чалавекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі