Каля аквапарку “Лябяжы” праходзіць вялікі “Велапікнік”

27 чэрвеня ў Мінску праходзіць вялікі велапікнік. Ён дыслакуецца на беразе вадасховішча Дразды. Ланшафтны парк аквапарку “Лябяжы” падзелены на некалькі тэматычных зон.

Для раварыстаў чакаецца рыцарскі велатурнір, займальная велатраса, можна праверыць сябе на веласпрыт, прадэманстраваць самы яркі велавобраз і выйграць прызы ад арганізатараў. Цвіком VeloZone стане незвычайны велоквэст, пераможца якога атрымае сапраўдны трон ад партнёраў свята.

Сярод актыўных забаваў, якія прапануе івэнт – пляжны валейбол, сокс, бадмінтон, фрысбі. Для тых, хто хоча адпачыць, прапануюцца гамакі, шэзлонгі, крэслы-мяшкі і лаўкі. Таксама чакаюцца майстар-класы па ёзе, расцяжцы, кулінарыі і велатруках. Тут можна зрабіць летнюю фрызуру, папаліць кальян, паўдзельнічаць у дэгустацыі і паглядзець кіно.

Што тычыцца водных “працэдураў”, то тут можна пакатацца на лодках, катамаранах, байдарках і зорбах, а таксама наведаць майстар-клас па віндсёрфінгу.

Працягнецца свята да ночы. Квіток каштуе 100 тысяч. Дзецям да 7 гадоў уваход бясплатны.

Паводле citydog.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі