Каля будынка Мінспорту скасілі лебяду, якую пасеялі замест газона
Лебяду скасілі газонакасілкай / Віктар Краўчук, Еўрарадыё
Не прайшло і сутак з моманту публікацыі на Еўрарадыё, а лебяды на газоне ля Мінспорту і турызму, якую засеялі замест травы, ужо не стала. Раніцай 5 ліпеня работнікі "Мінскзялёнбуда" скасілі яе газонакасілкамі.
Раней у Зялёнбудзе Ленінскага раёна нам расказвалі, што "лебяду прарошчваць, каб газон утварыўся". Па словах прадстаўніка Зялёнбуда, "лебяда дапамагае расці газонной траве: яна затуляе траву сваім ценем, і трава не выгарае".
Атрымліваецца, што за дзень з моманту выхаду матэрыялу лебяда прарасла ўжо дастаткова для таго, каб яе пара было скасіць. Дзіўнае супадзенне!