Каля Полацка спынілі грузавік з соллю, але замест яе знайшлі 19 тон яблык. Фота
У Полацкім раёне затрымалі грузавік з кантрабандай. Як інфармуе прэс-служба Віцебскай мытні, паводле суправаджальных дакументаў у Renault Magnum мусіла быць соль. Аднак замест яе знайшлі 19 тон яблык. Дакументаў на свежыя яблыкі ў кіроўцы не аказалася. Паводле папярэдняй інфармацыі тавар каштуе больш за 34 тысячы рублёў. Распачаты адміністрацыйны працэс, праводзіцца праверка па пытанні падробкі дакументаў.
Фота: vitebsk.customs.gov.by