Каля Свіслачы аўтамабіль вылецеў у кювет — кіроўца загінуў, пасажыр у бальніцы
Наступствы ДТЗ у Свіслацкім раёне /@Neman102
ДТЗ са смяротным зыходам адбылося мінулай ноччу ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці. Малады чалавек 1997 года нараджэння быў за рулём аўтамабіля VW Passat, але, верагодна, не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Кіроўца загінуў на месцы, дзяўчыну-пасажыра забралі медыкі, распавядаюць у Гродзенскім УУС. У выпадку з дзяўчынай абышлося без сур'ёзных траўмаў. Пасля агляду яе адпусцілі дадому.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.