Каля Свіслачы знайшлі труп 32-гадовай жанчыны
Каля горада Свіслач у Гродзенскай вобласці ў лесе знайшлі труп 32-гадовай жанчыны. Яна знікла 20 студзеня. Яе блізкія і сваякі пра гэта ў міліцыю не паведамлялі, адзначае БЕЛТА.
Вядома, што жанчына нідзе не працавала, злоўжывала алкаголем. Пашкоджанні на яе целе сведчаць пра наўмыснае забойства. Распачатая крымінальная справа, падазраваны ўжо затрыманы. Ім аказаўся 53-гадовы мясцовы жыхар.