Камандзір беларускага батальёна "Волат" пра баі за Бахмут: Бог беражэ нас
Беларускі добраахвотнік у баях за Бахмут / t.me/belwarriors
Украінскі журналіст Юрый Бутусаў апублікаваў відэаінтэрв'ю з камандзірам беларускага батальёна "Волат" палка Каліноўскага Янам Мельнікавым ("Беларус") пра баі за Бахмут.
"Бог беражэ нас, — кажа ён. — У нас вельмі вялікія страты, але страты гэтыя параненымі. Іх можна будзе вылячыць. Гэта не ампутацыі, гэта не сур'ёзныя раненні ўнутраных органаў. У асноўным гэта сур'ёзныя траўмы, сярэдняй цяжкасці. Але хлопцы ў нас моцныя, волаты! І за пэўны час кожны з іх стане зноў у шыхты".
Мельнікаў ваюе за Украіну з 2014 года. Ён падкрэслівае, што "беларусы ўвесь час гэтай вайны, якая працягваецца ўжо дзевяць гадоў, знаходзіліся ў самых гарачых кропках".
"Нашай тут прысутнасцю, пралітай крывёю нашай мы паказваем украінцам, што не трэба сённяшнюю ўладу Беларусі раўняць з беларускай нацыяй, з беларускім народам. Беларусы — не тое самае, чым ёсць улада Беларусі", — кажа камандзір "Волата".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.