Кампаніі ПВТ пералічылі грошы ў выбарчы фонд Лукашэнкі

Падпісны пікет Лукашэнкі ў Парку высокіх тэхналогій

Падпісны пікет Лукашэнкі ў Парку высокіх тэхналогій / БЕЛТА

У Парку высокіх тэхналогій у рамках выбарчай кампаніі правялі пікет па зборы подпісаў за Лукашэнку. Там паставілі зялёны намёт з лозунгам "Надо", пад якім праходзіць яго кампанія.

Акрамя таго, як паведамляе БЕЛТА, рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчы рахунак Лукашэнкі. Якія менавіта кампаніі і колькі грошай пералічылі — не ўдакладняецца.

У 2020-м айцішнікі былі адной з самых шматлікіх пратэсных груп. У выніку рэпрэсій, якія разгарнуліся ў Беларусі ў паслявыбарчы перыяд, многія IT-кампаніі пакінулі Беларусь. Так што цяперашні збор грошай з айцішнікаў выглядае своеасаблівым "падаткам на лаяльнасць".

Паводле заканадаўства, адна арганізацыя можа ахвяраваць у выбарчы фонд кандыдата не больш за 60 базавых велічыняў — на сёння гэта 2400 рублёў. Агульны фонд прэтэндэнта не можа перавышаць 10 тысяч базавых — 400 тысяч рублёў. Гэтыя грошы можна выдаткоўваць на патрэбы кампаніі: заробкі камандзе, агітацыйныя матэрыялы, арэнду залаў і гэтак далей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі