Кампанія EPAM зачыняе чатыры офісы ў Мінску
Буйная IT-кампанія EPAM вырашыла зачыніць у Мінску чатыры офісы.
Па словах тэхнічнага менеджара ІТ-кампаніі NetCracker Сяргея Лаўрэнкіна, гэта тлумачыцца тым, што 85% супрацоўнікаў вырашылі працаваць дыстанцыйна. "Для арэндадаўцаў гэта катастрофа", — дадае Лаўрэнкін.
З 15 верасня EPAM не працягвае арэнду сваіх офісаў у бізнэс-цэнтрах па адрасах: Клары Цэткін, 51, Прытыцкага, 27, Тыражная, 150, Дзяржынскага 104а.
Нядаўна кампанія стала мішэнню для нападак з боку Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў быццам EPAM фінансаваў пратэсныя акцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.