Камунальнікі хочуць, каб з шумам у начны час змагалася міліцыя
Прапановы падрыхтавала Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.
Міліцыянерам могуць даць паўнамоцтвы складаць пратаколы за шум у начны час, які парушае спакой жыхароў шматкватэрных дамоў. У ЖКГ адзначаюць, што гараджане даволі часта скардзяцца на паводзіны суседзяў.
Калі ў дзённы час з парушальнікамі спакою разбіраюцца супрацоўнікі ЖЭСаў, дык уначы ўсё вельмі складана: міліцыянеры інфармуюць пра здарэнне камунальнікаў, тыя пасля ідуць на месца, складаюць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і адпраўляюць яго ў суд. Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ініцыюе ўнясенне зменаў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, інфармуе БЕЛТА.
Фота — Fotolia