Канадца пасадзілі на пяць гадоў за правоз чарапах у сябе ў штанах

Канадца пасадзілі на пяць гадоў за правоз чарапах у сябе ў штанах

Канадзец кітайскага паходжання асуджаны ў ЗША амаль на пяць гадоў турмы за кантрабанду чарапах. У 2014 годзе Кай Сюя затрымалі канадскія памежнікі і знайшлі ў яго 51 жывую чарапаху.

Паводле версіі абвінавачання, ён рэгулярна ездзіў у Мічыган, каб набываць чарапах і перапраўляць іх у Кітай, дзе іх трымаюць у якасці хатніх гадаванцаў. Такім спосабам ён перавёз тысячы жывёл.

Сам Кай Сюй заявіў, што прадаваў рэптыліяў, каб аплаціць навучанне ва ўніверсітэце. У судзе ён таксама падзякаваў службам бяспекі ЗША за тое, што яны вывелі яго са “змроку ўласнай сквапнасці і невуцтва”.

Па словах пракурораў, Кай Сюй перавозіў чарапах з Канады і ЗША ў Кітай морам або плаціў іншым людзям, каб яны перавозілі іх у багажы самалётам, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі