Канцэрт для дэлегатаў народнага сходу каштуе 800 мільёнаў рублёў
800 мільёнаў рублёў прапануюць за арганізацыю святочнага канцэрта для дэлегатаў і гасцей пятага Усебеларускага народнага сходу. Гэта 41 тысяча долараў па курсе Нацбанка Беларусі на 5 траўня. Тэндар на арганізацыю мерапрыемства быў апублікаваны на сайце дзяржзакупак.
Летась на арганізацыю канцэрта выдаткоўвалі 700 мільёнаў, але тады быў выбарчы год, і народны сход не адбыўся.