Канцэрт Маргарыты Ляўчук, адменены з-за пагрозы тэракту, адбудзецца

Маргарыта Ляўчук / dw.com
Маргарыта Ляўчук / dw.com

Канцэрт у Варшаве Маргарыты Ляўчук, адменены з-за пагрозы тэракту, адбудзецца. Пра гэта спявачка паведаміла ў сваім Instagram. Ён пройдзе ў Дзень Волі — 25 сакавіка. 

Канцэрт Ляўчук мусіў адбыцца ў польскай сталіцы 24 сакавіка. Аднак днямі яна паведаміла пра яго адмену: “З намі звязаліся польскія спецслужбы і сказалі, што на маім канцэрце ў Варшаве планаваўся тэракт. З мэтай бяспекі яны адмяняюць канцэрт...".

Маргарыта Ляўчук у 2020-м падтрымала мірныя пратэсты ў Беларусі, яна была вымушаная пакінуць Беларусь. Летась у РБ спявачку абвясцілі ў вышук як абвінавачаную па крымінальнай справе пра "здзек над дзяржаўнымі сімваламі"

Канцэрт Маргарыты Ляўчук, адменены з-за пагрозы тэракту, адбудзецца
https://www.instagram.com/margarita.levchuk.official/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі